РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда сонца
...І сонца патухне, як сьвечка ў царкве,
І цемра, як дым, у наш сьвет наплыве,
І сьвет наш патоне, як камень цяжкі
У чорнае плыні чарнюткай ракі,
Калі ён прачнецца і сонна ўздыхне
І ў небе пабачыць, нібыта ў вакне,
Вялікае сонца, што столькі шукаў
На шэрай зямлі сярод пылу і траў.
Ды спіць ён, як мёртвы, як цень ад крыжа,
Як кропля крыві на спакоі нажа,
Наўзбоччы сьцяжыны, наўзбоччы жыцьця,
На дзідах травы і на крылах лісьця,
Што сьветла зьляцела ад дыху вятроў
З зажурана-ціхіх, як вечар, кустоў.
І покуль ён сьпіць, я куплю пісталет,
Застрэлю яго і ўратую ўвесь сьвет.
І людзі, забойцу, убачаць мяне,
І кожны, забойцу, мяне пракляне,
І буду я сьмерці, як волі, шукаць
І сьвечку,
                  як сонца,
                                        прад сном задзімаць...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.