РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда патопу
Сьцякла ў невядомасьць вада ад патопу.
Пад небам, нібыта пад Боскай рукой,
Зьявілася наша, як вечнасьць, Эўропа,
Вадою амытая, нібы сьлязой.
 
І ты адшукала мяне і сказала:
– Як хочаш ты сам, так цяпер і жыві...
І, нібы вада ад патопу, прапала,
І, нібы агонь, засталася ў крыві.
 
Я крыкнуць хацеў у адказ, і нічога
Ня змог я прамовіць, хоць моршчыў свой лоб.
Як крыж, прада мною ляжала дарога
І ўсьцяж – невядомасьць, нібыта патоп...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.