РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Чорная баляда
Чорнае сонца над полем плыло,
Быццам люстэрка таго, што было,
Быццам забітае слова «люблю»
Ціха пакінула нашу зямлю
І над зямлёю, як прывід, плыве,
Не разумеючы, што не жыве,
Як не жыве пад нагамі лісьцё,
Колер згубіўшы і стаўшы сьмяцьцём...
Чорнае сонца над намі плыло,
Быццам з далёкіх планэт НЛО,
Быццам бы поўная бочка віна,
Быццам бы наша з табою вясна,
Чорным быльлём засяваючы час,
Чорнаю кропкаю стала для нас...
Чорнае сонца над сьветам плыве.
Мы, як мурашкі ў высокай траве,
Сонца ня бачым, бо сонца, як дым,
Вочы нам сьлепіць, пакуль што жывым...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.