Жывыя... Жывыя... Жывыя... А вецер за вокнамі вые, І сьнег быццам белы пажар, І ў сьнезе, як прывід, ліхтар На вуліцы белай стаіць. Мы дома. Нам хочацца жыць, Як сьнегу, што зь неба ляціць На кветкі жывыя... Жывыя, Нібы матылі мы начныя З апаленым крыльлем... Жывыя... А некаму сьмешна да сьлёз, Што я табе кветкі прынёс Жывыя... Жывыя... Жывыя, Нібыта анёлы ручныя, Бялюткія ружы. Жывыя. А вецер за вокнамі вые, І сьнег быццам вечны пажар, І мы далятаем да хмар Жывыя... Жывыя... Жывыя І гэтаму сьвету чужыя, Як кветкі зімою жывыя... Жывыя, як словы сьвятыя, Як Авэ Марыя, як Авэ Марыя...
|
|