РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда Айчыны
– Не хадзі ты ў поле, бо там сьмерць гуляе,
А ідзі ў карчомку, там віно чакае...
Толькі ён нікуды не пайшоў з хаціны,
І сьмяяліся над ім усе жанчыны.
А адна маўчала і сьлязу губляла,
І ад сьлёзаў ейных крапіва завяла,
Што спавіла сьцежку да хаціны ціхай,
Дзе хадзіла шчасьце, дзе сягоньня ліха,
Сеўшы на каменьне, хітра паўтарае:
– Не хадзі ты ў поле, бо там сьмерць гуляе,
А ідзі ў карчомку, там віно чакае...
 
І пайшоў па сьцежцы весела хлапчына,
І куды ён прыйдзе – будзе там Айчына.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.