РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда караляў
«Ніколі нам суседзі не спрыялі,
І кожны думаў толькі пра сябе...» –
Гаворыш ты задумліва ў журбе,
Парваўшы нітку, на якой каралі
Сьвяціліся, цяпер яны ў траве,
Нібыта ў лесе наш народ вялікі,
Дзе закрычыш, і воўк пачуе крыкі,
І мала хто да сьцежкі дажыве,
Што выведзе да нашага сьвятла,
Якое ёсьць, як нітка, дзе каралі
Сябе па-каралеўску адчувалі
І нітка доўгай, як жыцьцё, была...
«Ніколі нам суседзі не спрыялі...» –
Я за табою ўсьлед не паўтару,
А моўчкі буду сабіраць каралі...
 
І ўсіх караляў я не сабяру...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.