РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда скрыпачкі
Дзяўчына на скрыпцы іграла,
Нібыта з Хрыстом размаўляла,
Нібыта агнём частавала...
 
Самота ў агні бушавала,
Яе, каб памерці, – хапала...
І вены, як струны, парваны,
Вада вылівалася з ванны,
Як кроў з пачарнелае раны...
 
І плакала скрыпка, і маці,
І людзі, як цені, у хаце,
І сонца крывёй, як у ваце,
У хмарах шапталі аб страце...
 
І ты быў ва ўсім вінаваты,
І бег ты ад чорнае хаты
Па вуліцах, як па пустэчы,
І воран садзіўся на плечы
Табе, і зь цябе вылятала
Душа, што з Хрыстом размаўляла
У час, як на скрыпцы іграла
Дзяўчына, якая кахала...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.