РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда маньцьеры
Быццам верш на чарнюткай паперы,
Ты хацеў нарадзіцца ў Маньцьеры,
Каб нічога ня ведаць пра нас.
 
Але ўжо ты ня хочаш нічога,
Бо даўно затравела дарога
Да Маньцьеры да самай якраз.
 
І няма аніякай Маньцьеры,
Быццам вершаў на чорнай паперы
Не было, бо ніхто не пісаў.
 
Але ты ўсё ж хацеў нарадзіцца
У Маньцьеры, зь якой нам дзівіцца,
У якую ты ў думках лятаў.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.