РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Сяброўская баляда
...Я стаў чужым, як выпітая пляшка,
Што ля дарогі пад кустом ляжыць,
Дзе час ідзе спакусна, як манашка,
Якую нельга, як віно, любіць.
Я стаў чужым, як лісьце пад нагамі,
Што страціла раптоўна прыгажосьць,
Бо дзень прайшоў, аплаканы вятрамі,
Як наша залатая маладосьць.
Я зноў адзін, як выхад з лябірынта,
Як цішыня на вастрыі мяча,
Як кроў на белым мёртвым полі бінту,
Ці зноў не разумею ні чарта
Я ў гэтым сьвеце, дзе сябры, як цені,
Бываюць толькі ў сонечныя дні
І нашы справы, нашы летуценьні
Нявечныя, як вечныя агні...
Я стаў чужым, нібы чужое гора,
Якое анікому не баліць.
Яшчэ хачу вярнуцца я ва Ўчора,
Яшчэ хачу манашку спакусіць
І быць чужым, як Азія чужая,
Якую нам павек не зразумець.
І мы па-над Эўропай пралятаем,
І доўга нам фанераю ляцець...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.