РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда пылу над дарогай
Пыл плыве над дарогай, як тое,
Што было і чаго ўжо няма,
І бярозам лісьцё залатое
Больш ужо ад вятроў не ўтрымаць.
І счарнее лісьцё залатое
І, счарнеўшы, нам скажа з табой,
Што навокал усё тут чужое
І дарогай ідзём мы чужой.
І пазгубімся мы ў лістападзе,
І зь лісьцём на кастрах мы згарым.
І ўзьляціць над дарогаю дым,
Разам з пылам і сьнегам асядзе,
Паплыве над зямлёю, як тое,
Што было і чаго ўжо няма.
І ў сьняжынках, бы ў кветках, зіма
Адлюструе сьвятло нежывое,
Ад якога нідзе не схавацца...
А пакуль над дарогаю пыл,
Нам праз пыл, як празь вечнасьць, вяртацца
Да сябе, да жыцьця, да магіл...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.