РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда ўсходу сонца
...Закончылася ноч, нібыта ў нас віно,
Нібыта чорнае разьбілася вакно,
І вецер у пакой наш заляцеў, як глыж,
І на царкве анёлам засьвяціўся крыж,
І дзень пачаўся, як з пагорка росны шлях
У сьвет, дзе лета каласіцца на палях,
Дзе мы з табой яшчэ не думаем пра скон,
Дзе неба па-над намі, як царкоўны звон,
Зьвініць і абуджае наш няўтульны сьвет
Ісьці да Храма, што, нібыта Божы сьлед,
У травах не губляецца, нібы ў вяках,
І сьлёзы высьпяваюць у сьляпых вачах,
І вочы бачаць, як наш новы дзень ідзе,
Нібы дзіця, па залатой вадзе...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.