РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда восеньскага туману
Восень пачынаецца з туману,
Быццам бы агонь вялікі з дыму.
Дымам аніколі я ня стану,
Дымам, што ахутае Радзіму,
Каб ізноў праз нашыя магілы
Праляглі, нібы крыжы, дарогі,
Што нас не вядуць за небасхілы,
А ў карчму і цёмныя астрогі,
Дзе ніколі не бывае сонца
І ніколі там яно ня будзе...
«Колькі нам заплаціш ты чырвонцаў?» –
Зноў пытаюцца ў падпанка людзі
І, адказ чакаючы, праз восень,
Быццам праз агонь, ідуць, зьнікаюць
І, глядзіш, нічога ўжо ня просяць,
Праз туман дарогі не шукаюць...
 
Восень пачынаецца з туману...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.