РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда волі
Не пускайце мяне вы на волю,
Не шапчыце пра волю вы мне,
Бо люблю сваю сумную долю,
Нібы костачку вішні ў віне.
А дзе воля – ніхто з вас ня знае
І ніколі ня будзе ўжо знаць,
Бо над вамі ўжо д’ябал лятае
І ў вас вочы, як пекла, гараць.
Не пускайце мяне вы на волю,
Бо я волі баюся, як вы,
Бо я ваш, бо я з вашага поля,
Дзе ўздымаецца попел сівы
Аж да хмар са згарэлага Храма,
У якім не маліліся мы,
А малілася нашая мама,
Каб ня зналі сумы і турмы
Адзінокія сумныя дзеці,
Што хацелі, каб лепей было...
Не ўтрымаць вам мяне, бо я – вецер,
І ў віне я ня бачу сьвятло...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.