РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда абыякавасьці
«Нікому нічога ня трэба...» –
Гаворыш, нібыта гарыш.
І чуе цябе толькі неба
Далёкае, нібы Парыж.
 
«Нікому ня трэба нічога...» –
Гучыць, бы ў царкве, у душы.
І, як на чужыну, – дарога,
І ўсьцяж ліхтары, як крыжы.
 
«Ня трэба нічога нікому...» –
Усьлед, нібы д’ябал, ляціць.
Ніхто не чакае больш дома,
І дом твой турмою стаіць.
 
«Нікому нічога ня трэба!» –
Сабе праз стагодзьдзі крычыш.
І чуе цябе толькі неба,
Маўклівае неба, як глыж...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.