РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда вятроў
Прыляцеў белы вецер з усходу
І лісьцё з нашых дрэў абарваў,
Агаліўшы, як гольле, самоту,
Пыл узьняў, нібы дым, з жоўтых траў.
 
Ты спыніўся, як цень, і заплакаў,
І сказаў, што баісься вятроў,
Што з усходу лятуць, як сабакі,
Як гайня азіяцкіх ваўкоў.
 
Ды падзьмуў раптам вецер заходні
І зламаў наша дрэва. Празь міг
Ты сказаў, што для нас вецер шкодны
І вятроў нам ня трэба чужых.
 
І заціхлі вятры панаўкола,
Бы спыніўся адведзены час
Мне з табой, і зьляцелі анёлы,
Нібы лісьце зь нябёсаў, да нас...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.