РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда Ноя
Мне ў каўчэзе Ноевым сярод патопу
Доўга сьнілася спакусна па начох
Залатая, быццам бы агонь, Эўропа,
Шэрая, як попел на пустых палёх.
Мы плылі няведама куды празь вецер,
І здавалася, што падмануў нас Ной
І ніхто не застанецца ў гэтым сьвеце,
Ну а з нас ніхто ня трапіць на'т і ў той.
І глядзеў я ўдалячынь, нібыта ў прорву,
Чорную, бясконцую, нібыта сон,
І глядзеў на Ноя, як кароль на торбу,
У якога слугі адабралі трон.
І плылі мы доўга, і плылі мы вечна,
І сваю Эўропу кожны адшукаў,
Шлях каўчэга ў моры
                                              стаўся Шляхам Млечным,
І каўчэг у небе, як анёл, прапаў...
 
І гляджу я ў неба, і чакаю Ноя,
І мне часта сьніцца доўга па начох
Мора, быццам бы вугольле, залатое,
Шэрае, як попел на пустых палёх...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.