РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда сьвітаньня
...І раптам зоры, як вугольле ў прыску,
У небе сонным пачалі стухаць,
І ў сэрца сум, нібыта ў Храм вятрыска,
Пранік... Хаця чаго тут сумаваць,
Калі сыходзіць ноч, як сьнег счарнелы
З палёў, дзе ты адзін ідзеш дамоў
І пад нагамі лёд зь вясной нясьмелай
Хаваюць плыткасьць першых ручаёў,
Нібы сьвятло, што высьпела зімою,
Нібыта сум па тым, што ўсё, як сон,
Канчаецца, зьнікае, як з вадою
Жыцьцё зьнікае, як сьвятло з вакон
Зьнікае ў хаце, дзе ты нарадзіўся,
Дзе ўжо нікога сумнага няма,
Як зорак, на якія ты дзівіўся,
Што зьніклі і якіх шукаць дарма...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.