РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда раніцы
Нібы вада жывая, працякло
Праз далячынь, нібыта празь пясок,
Сьвітальнае вясновае сьвятло.
І сонца, нібы залаты лісток,
Празь сьнег счарнелы квола прарасло,
І цені ажылі, і ты прыйшоў,
Нібыта вестка добрая, дамоў,
Але цябе сустрэў замок стары
І гурбы сьнегу шэрага ў двары,
Як адзінота горкая бацькоў,
Якіх няма, як радасьці няма
У тым, што ўжо канчаецца зіма
І, як вада жывая, працякло
Праз далячынь і воблакі сьвятло...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.