РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда поўдня
А поўдзень, як сярэдзіна ракі,
Ракі, якая з кожным днём шырэй
Сьвятлом віруе, топіць чаўнакі,
Што зь лёдам выплылі з тваіх вачэй,
Калі ты плакаў, гледзячы на сьвет,
Дзе ты адзін, нібы на лёдзе сьлед,
Пакінуты параненым ваўком,
Што бег, як цень таго, што ўжо было
І ўжо ніколі больш ня прыйдзе ў дом,
Зь якога, нібы кроў, сышло сьвятло,
Дзе ты глядзіш празь сьлёзы, як празь лёд,
На плыткую сярэдзіну ракі,
Дзе адплывае ў небыцьцё твой год,
Самотны, як у лёдзе чаўнакі...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.