РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда шарай гадзіны
Памерла сонца, каб зноў нарадзіцца,
І змрок, як попел, выпаў на зямлю
Ад спаленага сонца, ды люблю
Раку, што лёдам маладым іскрыцца,
Як леташняй зьбялелаю травой
Твой бераг, дзе ўжо сьнегу больш няма,
Як зараз хмар у небе над табой,
Дзе журавы лятуць, нібы сурма
Гучыць, бо сонца мёртвае і нам
Ісьці дамоў, нібы вяртацца ў Храм
Праз змрок і вецер, праз жыцьцё і сьмерць,
Каб спаленае сонца ажыло...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.