РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда вечара
Зьвечарэла, ды няма вячэры,
Ды няма нікога ў вёсцы тут,
І няміл табе ўжо родны кут,
Дзе рыпяць, нібыта плачуць, дзьверы,
Празь якія вецер залятае
З вуліцы, дзе зорка маладая,
Як у чорных травах, у нябёсах
Вырасла і сьвеціцца адна,
Кволая, як гэтая вясна,
Сьветлая, нібы іскрынка ў сьлёзах...
 
16–22.VI.2005.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.