РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда аўторка
...У аўторак ты заплачаш разоў сорак,
І нічога тут ня зьменіцца ані,
Бо аўторак новы прыйдзе, як аўторак,
Як прыходзяць і прыходзілі ўсе дні,
Дзе было ўсё, як сьляза на вейцы ў маці,
Што адна, як і адно ў цябе жыцьцё,
Сумнае, як песьня аб забытай хаце,
Дзе на ганку, быццам бы агонь, лісьцё.
І нічога ты ня скажаш, а маўкліва
Пойдзеш праз аўторак, як праз гай стары.
Будзеш ты няшчасны, будзеш ты шчасьлівы,
І ўсё будзе так да часу да пары,
Бо ў аўторак ты заплачаш разоў сорак,
І ніхто ня ўбачыць тут сьлязы тваёй,
Бо аўторак будзе, будзе як аўторак,
Быццам вецер, быццам неба над зямлёй...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.