РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда серады
...А ў сярэду да цябе я не прыеду,
Як ня вернецца ўсё тое, што было,
І ты будзеш плакаць цэлую сярэду,
І цяпліць у сьвечках боскае сьвятло,
І выходзіць часта з хаты на дарогу,
На якой калюгі вокнамі ў той сьвет,
У якіх ня бачна сёньня анічога,
У якіх убачыць мо' адзін паэт
Неба і мінулыя гады-часіны,
Дзе з табою мы шчасьлівыя былі,
Марылі пра волю не сваю, Айчыны,
Што была і будзе вечна на зямлі...
Адышло былое, як і не бывала,
І ў сярэду не сустрэцца мне з табой.
Ты тады другога ў парку сустракала,
Я тады ж у парку думаў аб другой.
І ў сярэду да цябе я не прыеду,
Як ня вернуцца шчасьлівыя гады,
Дзе ў аўторак цалаваўся разоў сорак
І цьвілі зімою зоркамі сады...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.