РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда чацьвярга
Чысты чэцьвер, як паперы чысты ліст
І як першы сьнег, што сёньня за вакном,
Дзе ў нябёсах сонца, як чырвоны ліс,
Сьлед у хмарах замятаючы сьвятлом,
Ад цябе на захад уцякае зноў,
І ты зноў імкнеш няведама куды,
Нібы воўк, які спалохаўся ваўкоў,
Што прыйшлі да рэчкі да жывой вады,
А вада схавалася пад сьнег і лёд.
Чысты сьнег, нібы паперы чысты ліст,
Прад якім ты грэшны, прад якім сьвяты,
Сумны, як у лёд умерзлы параход,
Страшны, нібы на дуэлі кулі сьвіст.
Пройдзе час – і сьнег зноў зробіцца вадой,
І, нібы Хрыстовы ногі, берагі
У ракі абмыюцца, і мы з табой
Пойдзем у царкву, каб замаліць грахі...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.