РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда пятніцы
У пятніцу ты сабралася ў сьвятліцу,
А сьвятліцы той ужо даўно няма,
І ты стала плакаць і ў сьлязах маліцца,
І плыла над сьветам саванам зіма,
І крычала вараньнё па-над дарогай,
Па якой ішла ты, як ідзе сьвятло
Па галінах дрэваў, каб вясной з трывогай
Лісьце, нібы сонца, раптам прарасло.
І глядзелі сьледам за табой ваўкамі
Людзі, што забыліся, што тут яны
На сваёй зямлі, і могуць быць людзямі,
І зімой ня толькі сьніць пра шчасьце сны,
Бо ў пятніцу ты сабралася ў сьвятліцу
І сьвятліца будзе, як і будзе цень,
І кароткай будзе нашая пятніца,
Як твая спадніца, што вышэй калень...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.