Адыходзіць нядзеля, як сонца заходзіць, Як жыцьцё ўжо пражытае чорнай зямлёй, Засыпаецца цемраю сонца і ў лёдзе Найглыбокіх нябёс чырванее крывёй Тых гэрояў, якіх мы ня помнім з табою... Адыходзіць нядзеля, як Ноеў каўчэг Адплывае, і перад патопнай вадою Ён як ліст, на якім наш запісаны грэх...
5–8.XI.2004.
|
|