РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда студзеня
Студзень бязь сьнегу, як луг без травы.
Сёньня Каляды. Ідзём да царквы.
Хто памаліцца, а хто – памаўчаць,
Хто нарадзіцца, а хто – паміраць.
Чорна навокал, нібыта пажар
Тут уздымаўся, як лес, аж да хмар,
Дзе адзінокая зорка цяплела
Сьветлая, быццам Хрыстовае цела,
Што не астудзяць ніколі вятры.
Сёньня ты юны, а заўтра – стары
Будзеш спакойна ісьці да царквы,
Быццам бы сьнег, што нядаўна ляцеў
Лісьцем бялюткім з анёлавых дрэў
У цішыню пажаўцелай травы,
Каб там, зьнікаючы, студзень любіць
Столькі, пакуль сьнег зь нябёсаў ляціць...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.