 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Пытаецца люты: «Ці добра абуты?» І ветрам сьцюдзёным зьдзірае сьнягі З дарогі, як скуру з вужакі заснутай, Якой сьветла сьняцца людскія грахі. І ты зноў баісься далёка ад хаты Ісьці праз завейную белую ноч, Бо ў небе за хмараю нехта рагаты Зь зямлі не адводзіць задымленых воч, Дзе з комінаў дым, адлятаючы ў неба, Віецца над вёскай кудзеляй зь цяпла, Дзе тонкія нітачкі зімняга срэбра Уткаліся й сьветла лятуць да сьвятла Задумлівых зорак, што больш ад марозу Ня могуць ужо размаўляць між сабой...
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|