РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда красавіка
Вярнуліся птушкі з далёкіх краін,
І толькі дамоў не прыйшоў ты адзін,
Бо дома няма – яго змыла вадой,
Самотна-вясновай, нібыта сьлязой.
І бачылі людзі, як дом твой сплываў
У сьвет, як каўчэг, паміж дрэў, нібы траў,
Высокіх і чорных, як цень ад бяды,
І крыгі плылі, як Харону лісты...
І людзі глядзелі на мора-ваду,
І кожны маліўся – палохаў бяду,
І сонца ўзыходзіла па-над зямлёй
Вялікай і сьветлай малітвай людской.
І там, дзе твой дом адзінока стаяў,
Успыхнулі кветкі сярод жоўтых траў,
Нібыта вугольле забытых кастроў,
Нібыта самота пражытых гадоў...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.