РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда жніўня
Пасьпелы яблык падае на дол,
Нібыта кропля сонечнага лета.
Сьвятла на кроплю менее наўкол.
Як сьпелы яблык, як сьляза паэта,
У бездань часу, дзе няма сьвятла,
У бездань часу, дзе ня будзе ночы,
Ляціць сьвятло, а ноч ужо была...
І неба сумнае, як нашы вочы,
Бо лета адыходзіць назаўжды,
Як жоўтая лістота, адлятае
Праз туманы, празь вецер, праз дажджы,
Праз поле, дзе салома залатая,
Дзе ў восень ты ідзеш, як у агонь,
Што дзесьці за гарой, нібы за сьветам,
Дзе п’е ваду з ракі чырвоны конь
І сонца плавіцца ў вадзе, як лета...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.