РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда верасьня
Верасамі пахне раніцою вецер.
Сьцежкі ўсе грыбныя засталіся ў леце,
Як у памяці тваёй сьвятлынь-­дарога
У бацькоўскі дом, дзе ўжо няма нікога,
Дзе каля вакна чырвоная каліна
Сьветлая, нібы цяпер твая Айчына,
Дзе спакусна пахне вецер верасамі,
Дзе ў нябёсы сумнымі, як сьвет, вачамі
Ты глядзіш і бачыш – птушкі, як былое,
Пралятаюць, павуціньне залатое
Абрываючы, што сонца перад намі
Расьпусціла, каб знайшлі мы самі
Сьцежкі і дарожкі да сваёй Айчыны,
Дзе заўсёды сьветла й горка ад каліны...
Ты ідзеш праз поле, за табою вецер,
І, здаецца, анікога ў цэлым сьвеце
Больш няма...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.