РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда лістапада
На могілкі ідзеш нясьпешна да дзядоў,
Нібы з парэзанае вены выцякае кроў,
І вечнасьць, як самота восеньскія сьцежкі,
Спакойна напаўняе выстылыя вены,
І дрэвы чорныя, нібыта галавешкі,
І помнікі, нібы разбураныя сьцены,
Перад табой, дзе ты ні разу 'шчэ ня быў,
Нібы ў жыцьці не сумаваў і не любіў
Ніколі ты пад гэтым небам, што як тло,
Дзе зоркі, нібы ў попеле начным вугольле,
Якое асьвятляе тое, што было
І ў гэтым сьвеце не паўторыцца ніколі,
Як гэта восеньская сьцежка да дзядоў,
Дзе лісьце, як агонь,
                                            дзе лісьце, нібы кроў...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.