РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
У дзень сонечнага зацьменьня
...А нехта чакаў канца сьвету,
А нехта шчасьлівіў кабету,
Ня думаў, што будзе пасьля.
 
А ты паглядаў на нябёсы,
Прыгожы, як Бог, і цьвярозы,
І ладанам пахла зямля.
 
І сонца хавалася ў хмары,
І дождж затапляў тратуары,
І людзі сьпяшаліся ў Храм.
 
І толькі дзіцёнак сьмяяўся,
Нібы з таго сьвету вяртаўся
І ведаў, што ўсе будзем Там...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.