РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Я нікому ня здрадзіў, тым болей – Радзіме,
Што мяне, нібы дым, над сабою падыме,
І схаваецца ў дыме, нібыта агонь,
І жывой застанецца, і меч на далонь
Пакладзе, і вазьму я наш меч, і пайду
Родны дом бараніць і жывую ваду
У крыніцы, якая цячэ з­-пад крыжа,
Як з-­пад сэрца да Бога ўзьлятае душа...
Я нікому ня здрадзіў, ня здраджу ніколі,
Як валун, што ляжыць затравелы на полі,
І здаецца, што ён не патрэбны нікому,
Нібы помнік у полі салдату жывому,
Што вярнуўся дамоў, і свой дом не знайшоў,
І, нібыта да сябра, на поле прыйшоў,
І, абняўшы валун, расказаў пра нядолю,
І валун пакаціўся па чыстаму полю
І зрабіўся для роднага дома сьцяною,
Пад якою, магчыма, загінем з табою
За валун, што на полі, за тыя крыжы,
За якія ў нас сёньня кідаюць глыжы...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.