РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Прыходзяць вершы, як забойцы, ноччу
І, забіваючы спакой зямны,
Праз ноч паэта гоняць сьцежкай воўчай
Да чыстае паперы, як сьцяны,
Каля якой расстрэльваюць самоту,
Зялёную, як першая трава,
Што па вясьне прыўкрасіла балота,
Дзе правалілася ў нябыт царква.
Прыходзяць вершы, як лісты ад сьмерці,
І хочаш іх чытай або спалі.
І можаш ты зь нябёсаў зоркі сьцерці,
Нібы расу чырвоную зь зямлі,
Але прыходзяць, як забойцы, вершы
І, забіваючы спакой зямны,
Па­-над тваёй душою суд свой вершаць,
Ня знаючы, што грэшныя й яны...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.