РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Казка пра ваўка
Вецер у полі агонь разьдзімае,
Попел да неба, як слуп, уздымае,
І ўжо, здаецца, на слупе на тым
Неба стаіць, як на вогнішчы дым.
Воўк ля агню пасівелы сядзіць,
Быццам бы ідал, на поле глядзіць.
Воўк адзінокі сем дзён не засьне,
Будзе маўчаць у чаканьні мяне.
Толькі мне ў поле цяпер не хадзіць –
Попелу слуп там да неба стаіць.
Выйдзе з хаціны сп’янелы сусед,
Лаючы жонку і ўвесь гэты сьвет,
Пойдзе праз поле адзін да ваўка,
Не задрыжыць у суседа рука...
Воўк перад сьмерцю, як д’ябал, завые,
Пырснуць у прыску вуглі залатыя...
Будуць у хатах суседзі сядзець
І на суседа праз шыбы глядзець.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.