 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
У суседняй краіне вайна. Ну а ты тут памёр ад віна, І цябе закапалі ў зямлю, Для якой ты ні разу «люблю» Не сказаў, бо любіў ты бяз слоў, Як віно, гэты пошум лясоў, Гэта поле, дзе сёньня быльнёг, Гэты пыл над самотай дарог, Дзе бадзяўся з раньня да цямна... А ў суседняй краіне вайна. Ты ляжыш у бацькоўскай зямлі. А ў суседзяў даюць мэдалі. Ты памёр. Ты памёр ад віна. А ў суседняй краіне вайна.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|