РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Мне сьнілася Вільня
Як кветак букет на шляхетнай магіле,
Зноў Вільня маім уладарыла сном,
Калі мяне ў Вільню, бы ў Храм, не пусьцілі,
Нібы гандляра, што гандлюе віном.
...Я спаў і прачнуўся і ўбачыў дарогу,
Якой мне да Вільні ісьці і ісьці,
Нібыта адвечнай дарогай да Бога,
Нібыта агню па апалым лісьці
Да сьвечак у Храме, які 'шчэ ствараем,
Якога няма і ці будзе зусім...
Мне сьнілася Вільня, як Храм перад раем,
Мне сьнілася Вільня, як Ерусалім.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.