РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Вар’яцкія вершы паэта-вар’ята,
Нібыта ў агні яго родная хата,
Мне ноч асьвяцілі вар’яцкім сьвятлом,
Нібыта ўспаміны страшныя прад сном
У гэтай начы, дзе так страшна заснуць,
Нібыта па венах нажом паласнуць.
Вар’яцкія вершы паэта-вар’ята,
Нібыта каханьне вядзьмаркі і ката,
Чытаю, і плачу, і сам вар’яцею,
Што так па-вар’яцку пісаць я ці ўмею
Пра наша жыцьцё, што ня вечна, як сон,
Як гэтая ноч, што стаіць ля вакон
Кватэры маёй, маёй сьветлай турмы,
Дзе можна схавацца ад шэрай зімы
І, вершы чытаючы, мроіць пра лета,
Што дыхае ў рыфмах вар’ята-паэта...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.