 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Выходжу з мэтро, быццам бы з таго сьвету, Ня сьвечку палю, а палю цыгарэту. Той сьвет застаецца ў мяне за сьпіною. Той сьвет, як ступенькі між мной і табою. Ды я ўсё далей і далей па праспэкце Іду па асфальце, нібыта па Леце, Дзе нам не сустрэцца ніколі з табою. Той сьвет, як сьцяна між табою і мною. І ноччу сьвятою ў цямрэчы пэрона Мільгне электрычка, як човен Харона, І кінеш пад ногі ты мне цыгарэту, Нібыта запіску бацькам з таго сьвету...
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|