РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Гэты дзень як твая адзінота,
Як разьбітая пляшка віна.
Дождж шуміць за вакном, як лістота
Райскіх дрэў, што прыйшлі да вакна.
 
Гэты дзень як туман над ракою,
За якім не пабачыш ракі,
Што цячэ, як жыцьцё прад табою,
І зьнікае ў сухія пяскі.
 
Гэты дзень быццам тая дарога,
Што вядзе праз старыя клады,
На якой не сустрэнеш нікога,
Акрамя палыну і жуды.
 
Ты глядзіш праз вакно, як празь неба,
І нічога ня бачыш за ім,
І табе анічога ня трэба,
Як ня трэба мне Ерусалім...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.