РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ты заходзіш у Храм, як у неба ўзьлятаеш,
Пра якое адзін ты на сьвеце і знаеш,
Бо тваё гэта неба і там Божы дом.
І самота твая, што ў душы высьпявала,
Узьляцела з табой і Малітваю стала
І зьлілася з высокім, як неба, сьвятлом.
 
Ты заходзіш у Храм, як вяртаесься ў сьвет,
Дзе травой не зарос Бога нашага сьлед.
І пакуль мы прыходзім у Храм – не ўтравее
Ні дарога дамоў, ні сьцяжа да сьвятынь,
Наша мова ня счэзьне, як счэзла латынь, –
Нашу мову Пан Бог разумее.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.