 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Нічога ў сьвеце вечнага няма... І нават Храм – ня тое што турма – Аднойчы раптам мусіць разваліцца. І можна гэтым суцяшаць сябе, Знаходзіць штось анёльскае ў журбе. А можна проста з раніцы – напіцца. А можна проста жыць і сумаваць І тое, што прайшло, – не шкадаваць, Яно было як выпітая пляшка. Нічога ў сьвеце вечнага няма... Цяпло міне, пачнецца зноў зіма, І будзе белы сьнег, і будзе цяжка.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|