РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Я не прывыкну да дажджоў ніколі,
Як не прывыкнуць душам да турмы,
Якія зьведалі грахоўнасьць волі
І помняць шлях ад дому да карчмы.
А дождж ідзе, як Божы суд, бясконцы,
І мёртвы бруд змываецца зь зямлі.
І лісьце жоўтае, як рэшткі сонца,
На чорнай, нібы некралёг, ральлі.
І я гляджу з вакна, як з дамавіны,
Якая ціха праз патоп плыве.
І я шапчу імя сваёй жанчыны,
Якая невядома, дзе жыве,
І любіць дождж. За што? Сама ня знае
І знаць ня хоча, бо жыцьцё ідзе
І хвілю кожную ў нябыт зьнікае,
Як бруд, як лісьце жоўтае ў вадзе.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.