РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Нашым дыханьнем напоўнена неба,
І не ўцячы нам адсюль нікуды.
Зноў павуціны няўлоўнае срэбра
Сьветла плыве над прасторам жуды,
Па-­над травой, што даўно пажаўцела,
Па-­над дарогаю, што зарасла...
І павуціна нада мной праляцела,
Як не ляцела і як не была.
І пахмурнела зьбяднелае неба,
І пачарнеў, нібы дым, далягляд.
Нашым спакоем напоўніцца глеба,
Быццам апалай лістотаю сад...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.