РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Дымотна канчаецца тлумнае лета,
Нібыта згарае ў цябе цыгарэта
На сподку зялёным, які пажаўцеў,
Нібыта той ліст, што на стол твой зьляцеў
З высокага клёна, што стаў адзінокім
У садзе тваім, у якім пад аблокі
Па дыме ўздымалася ціш незямная,
Нібыта малітва, якая ня знае
Яшчэ сваіх слоў, быццам птушка палёту,
Якая ў нябёсы, як пчолы да мёду,
Імкнецца, бо сумнае дымнае лета
Душу разьбівае, як стрэл з пісталета
Б’е пляшку пустую, якую ўскідаеш
У неба, нібыта зь ёй сам узьлятаеш,
Каб бачыць дарогу, што там за гарою,
Дзе мы яшчэ разам шукаем спакою...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.