РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
У гэтым сьвеце мы жывём,
Як матылі па-над агнём.
І сьвету іншага – няма.
 
І нашыя малітвы – дым –
Плывуць у галасе начным,
Дзе, нібы плач, гучыць сурма.
 
І хочаш ты свой сьвет стварыць,
Нібыта сонца запаліць.
І тухнуць сьвечкі ля ікон.
 
І ў холад, і ў сьвятло зімы
Вяртаемся, як рэха, мы,
Пачуўшы карканьне варон.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.