РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Начная вакханалія
Чорнае неба ў чарнюткім вакне,
Быццам бы прорва ў чарнюткай сьцяне.
Дрэвы на вуліцы ў цемры шумяць,
Быццам у неба вароны ляцяць
З могілак чорных, дзе Нехта ажыў
І на магілах старыя крыжы
Чорнаю фарбай фарбуе адзін,
Чорны, нібыта забіты мурын.
Доўга фарбуе і кліча цябе
Марш Мендэльсона сыграць на трубе,
Той, што валяецца тут пад кустом,
Быццам бы бомж пад пахілым крыжом.
Зь ціхай малітвай ідзеш да вакна,
Як алькаголік да пляшкі віна,
І разьбіваеш рукою вакно,
Капае кроў на зямлю, як віно,
Чорнае, быццам бы неба ў вакне,
Быццам бы прорва ў чарнюткай сьцяне...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.