РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Мы пражылі дваццатае стагодзьдзе,
Як дзень адзін, самотны, нібы сон,
І сьветлы, нібы зорка ў мёртвым лёдзе,
І чорны, як на рэштках Храма звон.
 
Мы аддалі дваццатае стагодзьдзе
Вятрам, якія падымалі пыл,
І пыл стаяў, нібыта крыж прыродзе,
І на крыжах трымаўся небасхіл.
 
Мы прапілі дваццатае стагодзьдзе,
І нас амаль няма, ёсьць толькі крык,
Што мы жывыя, што мы не ў балоце,
Хоць шмат хто з нас народам быць адвык...
 
Але ў нас ёсьць дваццатае стагодзьдзе,
Яно, як кроў у жылах, у народзе...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.