РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
І нам па васемнаццаць некалі было,
І мы таксама верылі, што прыйдзе час,
Нібы пральецца праз дурную ноч сьвятло
І высьветліць дарогу шчасную для нас.
І мы таксама верылі, што прыйдзе час.
 
І мы тады любілі родную зямлю
Ня менш, чым вы, ня больш, чым нашыя дзяды,
Хоць не крычалі, быццам бы заклён: «Люблю!»
Насілі ў сэрцы родных слоў агонь сьвяты
Ня менш, чым вы, ня больш, чым нашыя дзяды...
 
А час ляціць, нібы з атрутаю страла,
І ад яго нам не схавацца анідзе,
Як сьнегу ў травах не схавацца ад цяпла,
Як не схавацца ў залатых пясках вадзе,
І нам ніколі не схавацца анідзе.
 
«І нам па васемнаццаць некалі было...» –
І вы таксама скажаце, як пройдзе час,
Нібы пральецца праз дурную ноч сьвятло
І высьветліць дарогу шчасную для вас,
І вы таксама скажаце, як пройдзе час...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.